«Getting closer - helping better» ( «Станавіцца бліжэй. Дапамагаць лепш»): дадзены дэвіз дзейнічае ў Wörwag Pharma ў тым ліку і як аснова для грамадскай дзейнасці. Кампанія не толькі фінансава падтрымлівае гуманітарныя практы ў Афрыцы, але і актыўна ўдзельнічае ў іх. Вельмі важна станавіцца «бліжэй» да гуманітарных праектаў і мясцовых жыхароў, каб мець магчымасць дапамагаць лепш.
З 1997 года мы падтрымліваем розныя праекты гуманітарнай дапамогі Гернгутскай місіі (Мараўская царква) у Танзаніі, адной з самых бедных краін у свеце. Асаблівая ўвага надаецца такім праектам, як будаўніцтва прафесійных вучылішч: у мястэчку Намтумбо ў паўднёвай частцы Танзаніі быў адкрыты новы цэнтр прафесійнага навучання абшчыны Гернгутскай братэрства, на будаўніцтва і ўладкаванне якога кампанія Wörwag Pharma выдала пераважную частку сродкаў. Дзякуючы гэтаму моладзь гарадка Намтумбо са слаба развітай інфраструктурай, здолее асвоіць спецыяльнасці краўца, столяра, электрыка, камп'ютэрнага спецыяліста і атрымаць шанец на лепшае жыццё.
У размешчаным у 60 кіламетрах мястэчку Сонгеа ўжо ў 2013 годзе з'явіўся падобны адукацыйны цэнтр, дзе зараз атрымліваюць прафесію 62 маладыя спецыялісты. Першыя выпускнікі паспяхова здалі свае экзамены. На цяперашнi момант ужо поўным ходам ідуць работы па будаўніцтву наступнага прафесійнага вучылішча ў вёсцы Какоцы, Паўднёвая Танзанія. Са снежня 2016 г. юнакі і дзяўчаты атрымлiваюць адукацыю, што адкрые ім новыя перспектывы ў будучыні і павысіць эканамічны патэнцыял усяго рэгіёну.