Роля магнію ў нашым арганізме вялікая. Акрамя ўдзелу ў фарміраванні касцяной тканіны, ён рэгулюе энергетычны абмен у клетках і ўдзельнічае ў актывацыі каля 300 ферментатыўных рэакцый. Магній з'яўляецца універсальным рэгулятарам абменных працэсаў і адным з ключавых элементаў метабалізму. Гэты мікраэлемент спрыяе павышэнню стрэсаўстойлівасці, неабходны для працы сардэчна-сасудзістай сістэмы, стабілізуе крывяны ціск. Прымаючы ўдзел у расслабленні мышачных валокнаў, магній выступае як натуральны антаганіст кальцыя. Менавіта таму дастатковы ўзровень магнію ў арганізме асабліва важны ў перыяд цяжарнасці.